|
Pot-pourri
Мой родны край, я веру, я знаю:
Сонца зазьзяе табе.
З гушчараў, з-пад шэрага неба
За цябе, за цябе мы ідзем.Этот текст будет скрыт
Пад небам сінім ці хмарным
Гучна я запаю:
Пад сьцягам бел-чырвона-белым
Бачу краіну сваю.
Рассып праменньні, магутны Божа,
Велічы веры дай,
Зрабі свабодным, зрабі шчасьлівым
Ціхі і ветлы край.
Маці родная, скажы сваім дзецям,
Не суцішыцца гэтакі боль.
З-за хмараў цяжкіх і шэрых
Сонца зазьзяе табе.
Люблю наш край, старонку гэту,
Дзе Нёман вялікі плыве.
Над хваляю чыстай, над хваляю сьветлай
Хай сонца зазьзяе табе.
Мой родны край, я веру, я знаю:
Сонца зазьзяе табе.
З гушчараў, з-пад шэрага неба За цябе, за цябе мы ідзем.
Альбом "Я нарадзіўся тут".
Співають: Вераніка Круглова,
Зьміцер Вайцюшкевіч,
Лявон Вольські, Аляксандр Памідораў
|